Яшчэ на капейку. У Беларусі зноў даражэе паліва


Прэс-служба «Белнафтахіму» паведамляе, што з 18 лістапада кошты на аўтазапраўках падымуцца.

У Беларусі чарговы раз падаражэе паліва. Прэс-служба «Белнафтахіму» паведамляе, што з 18 лістапада рознічныя кошты на аўтазапраўках падымуцца на 1 капейку. Такім чынам, ад заўтра аўтамабілістам давядзецца плаціць за літр паліва больш. Вось новыя кошты: АІ-92 – 1 рубель 42 капейкі, АІ-95 – 1 рубель 51 капейка, за АІ-98 – 1 рубель 72 капейкі, дызельнае паліва – 1 рубель 51 капейка.

З пачатку года гэта ўжо 24-е падвышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва. Мінулы раз кошты змяніліся 11-га лістапада і таксама на 1 капейку.

Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка тыдзень таму адзначаў, што справядлівая цана за літр бензіну АІ-92 складае 77 цэнтаў, таму кошты і надалей будуць расці. Зараз па Нацбанку літр паліва (з улікам апошніх зменаў) каштуе 67 цэнтаў. Падчас сустрэчы з калектывам «Нафтану» 15-га лістапада старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў падкрэсліў, што кошты на АЗС у Беларусі будуць змяняцца паступова, без рыўкоў.

Ірына Дарафейчук

Стужка навінаў