Яшчэ два чалавекі з каронавірусам памерлі ў Маскве


У Маскве памерлі два пажылыя пацыенты з станоўчым тэстам на каронавірус. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал аператыўнага штабу змагання з вірусам у расейскай сталіцы.

Памерлі пацыенты 88 і 73 гадоў, дыягназы якім былі пастаўленыя пры жыцці. Таксама ў іх была пацверджана пнеўманія, меліся спадарожныя паталогіі.

Аператыўны штаб нагадаў пажылым людзям і асобам з хранічнымі захворваннямі пра неабходнасць няўхільнай самаізаляцыі.

Гэта ўжо не першы выпадак смерці людзей з каронавірусам у Маскве. 19 сакавіка памерла першая пацыентка, у якой быў пацверджаны COVID-19. Афіцыйна прычынай гібелі названы тромб, які адарваўся. 24 сакавіка памерла яшчэ адна пажылая жанчына з падазрэннем на вірус і анкалагічным захворваннем; яе тэст у выніку даў адмоўны вынік.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў