«Яндекс. Деньги» распавёў, наколькі ахвотна расейцы выдаткоўваюць грошы ў Беларусі


Паводле статыстыкі сэрвісу «Яндекс.Деньги», сярод краінаў, дзе расейскія турысты больш за ўсё выдаткоўваюць свае зберажэнні, аказалася Нямеччына.

Гэтак, сярэдні памер сумы, якую турысты з Расеі выдаткоўваюць пры дапамозе пластыкавай карты «Яндекс. Деньги» за адзін раз у Нямеччыне склаў у пераліку на беларускую валюту 178 рублёў, у Тайландзе – 150, у Турцыі – 135. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Грэцыі і Італія. А вось найменш расейцы, апроч Беларусі, выдаткоўваюць у сябе на радзіме, а таксама ва Украіне – усяго 42 рублі за раз.

Аднаразовыя выдаткі расейскіх турыстаў паводле «Яндекс. Деньги»:

Нямеччына BR 178

Тайланд BR 150

Турцыя BR 135

Грэцыя BR 125

Італія BR 105

Беларусь BR 42

Глядзіце таксама:

Стужка навінаў