Як збіраюць подпісы за апазіцыйных і праўладных прэтэндэнтаў у парламент


Нават сябры ініцыятыўных груп праўладных вылучэнцаў гавораць, што актыўнасць грамадзянаў перад парламенцкімі выбарамі вельмі спрэчная. Людзі слаба давяраюць выбарчаму працэсу, да пікетоўцаў падыходзяць больш, каб выгаварыцца. Belsat.eu назіраў, як ідзе збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў парламент.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Ці гэта тая самая Дарафеева

[/vc_column_text][vc_column_text]Стэнд з біяграфіяй, бадай, самай зорнай вылучэнкі ў кандыдаты Ірыны Дарафеевай зроблены на дзвюх дзяржаўных мовах. Фота артысткі надрукавана на фоне поля з васількамі.

Усмешлівы таварыскі хлопец у бейсболцы з лагатыпам «Белая Русь» разам з такімі ж маладымі людзьмі збіраюць подпісы ў падтрыманне спявачкі каля ГУМу ў Менску.

Ён кажа, што мала хто ведае Ірыну Дарафееву як разумную, актыўную жанчыну і грамадскую дзяячку: «Яна, між іншым, была сярод заснавальнікаў аб’яднання «Белая Русь». Яна сябра грамадскага савету Міністэрства ўнутраных спраў. Яна працуе ў аддзеле сацыя-культурнай дзейнасці МНС».

Малады сябра ініцыятыўнай групы – выпускнік Універсітэту культуры і артыст тэатру песні Ірыны Дарафеевай. Менавіта добрае асабістае знаёмства са спявачкай і падштурхнула яго стаць непасрэдным удзельнікам выбарчай кампаніі. Ён кажа, што праграма Ірыны Дарафеевай ужо гатовая, праўды, яны не могуць яе паказаць, бо агітаваць пакуль забаронена. Хлопец таксама дадае, што неабходную 1 тыс. подпісаў ужо сабралі, аднак пікеты працягваюцца штодзень.

«Мы хочам сабраць не менш за 3 тыс. подпісаў, – тлумачыць маладзён. – Ірына амаль кожны дзень з’яўляецца на нашых пікетах».

У Цэнтральным раёне Менску, дзе балатуецца артыстка, яе каманда збірае подпісы ў васьмі пунктах. Суразмоўца прызнаецца, што раней, калі бачыў такія пікеты, то проста абыходзіў іх. А цяпер, калі ён сам стаў па іншы бок выбарчага працэсу, то зразумеў, наколькі гэта важна:

«Шмат людзей, у тым ліку маладых, праходзіць міма! Я кажу ім: мы ж можам уплываць на сваё ж жыццё. Ад нас залежыць, хто будзе абраны».

У нашую размову ўключаецца пажылы мінак. Увесь гэты час мужчына стаяў побач, уважліва слухаў ды ўрэшце не вытрымаў:

«А колькі ж у нас разбэшчанай моладзі! У клубах, паглядзіце, як п’юць. Няма нават проста побытавай культуры. Пра якія інвестыцыі можна казаць?! Усё на культуры будуецца!»

«Ну, ці мы падобны да тых, хто співаецца? Мне 25. Вось гэтай дзяўчыне – 23», – хлопец паказвае на сваю каляжанку.

Мінакі даволі актыўна падыходзяць да пікету: чытаюць біяграфію, перапытваюць, ці гэта тая самая Дарафеева. Пры мне подпіс за яе вылучэнне ў кандыдаты пакінула адна ахвотная. Сябра ініцыятыўнай групы кажа, што ў асноўным людзі рэагуюць станоўча, хоць хапае і злых словаў у іхны адрас. Але пра гэта мой суразмоўца палічыў за лепшае не расказваць.[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

Міліцыянт, які перашкодзіў фальсіфікацыям

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Пасля працоўнага дня з гіпермаркету, што на вуліцы Веры Харужай, электарат нясе цяжкія торбы. Дзве кабеты-сяброўкі ініцыятыўнай групы збіраюць подпісы «за таго самага міліцыянта, які не даў сфальсіфікаваць вынікі выбараў».

У 2008 годзе, падчас папярэдняй парламенцкай кампаніі, падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў ахоўваў адзін з участкаў. У апошні дзень датэрміновага галасавання старшыня камісіі папрасіла ключы ад памяшкання, дзе захоўвалася скрынка.

Міліцыянт адмовіў. Неўзабаве яму патэлефанаваў ягоны начальнік, але і тады Казлоў не змяніў сваёй пастановы ды напісаў рапарт. Невядома, як у выніку былі палічаныя галасы на тым участку, аднак ясна, што мужны міліцыянер быў вымушаны звольніцца.

Гэта гісторыя – своеасаблівая візітная картка вылучэнца ў кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова.

Неўзабаве на пікеце з’яўляецца ён сам. Пытаюся, ці яму цікава ўдзельнічаць у выбарах, калі ён на ўласныя вочы бачыў, як адбываюцца фальсіфікацыі.

«Для мяне каштоўныя кантакты. Столькі цікавых людзей сустракаеш! Яны самі падыходзяць і знаёмяцца. Мы ходзім таксама і па кватэрах. Адна жанчына, напрыклад, прапанавала сваю дапамогу. Хоць, канешне, людзі вельмі знявераныя выбарамі», – гаворыць Мікалай Казлоў.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

Подпісы за вылучэнца з БРСМ збіраюць у дзяўчаты ў шортах

[/vc_column_text][vc_column_text]Праз хвілін 20 літаральна за пару метраў ад гэтага пікету з’яўляецца яшчэ адзін. Дзве вельмі маладыя дзяўчыны ў майках ды шортах з зусім маленькай дзяўчынкай гадкоў 4. Яны прынеслі афіцыйны дзяржаўны сцяг і стойку з чорна-белымі фатаграфіямі вылучэнца. Чалавек на плакаце – сябра Кампартыі Беларусі і БРСМ 1990-га года нараджэння, загадчык аддзялення ў Тэрытарыяльным цэнтры абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёну сталіцы Кірыл Герасімаў.

Некаторы час дзяўчыны выглядаюць даволі дзіўна: сцягі і біяграфія вылучэнца ёсць, а бланкаў, дзе можна пакінуць за яго подпіс, няма.

«Зараз падвязуць нашыя тэчкі», – супакойваюць дзяўчыны.

Яны таксама сябры БРСМ як і іх кандыдат. Праз паўгадзіны хлопец у спартовых штанах нарэшце даставіў на пікет бланкі. Далей яны «пікетавалі» ўчатырох: маладзён, дзве дзяўчыны і дзіцё. Усё ж моладзь заставалася сама сабою: кампанія смяялася ды ўсміхалася.

«Я падазраю, што ёсць указанне, каб побач з бел-чырвона-белым заўжды быў і іншы сцяг, – кажа Мікалай Казлоў. – Як толькі мы выстаўляемся ў новым месцы, праз некаторы час абавязкова з’яўляецца яшчэ адзін пікет».

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

«Калі я буду прэзідэнтам, вазьму яго ў міністры»

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Поўдзень. Камароўка. Звычайны тлум менчукоў, якія прыйшлі па набыткі. Пляцоўка перад рынкам – адно з улюбёных месцаў для ўсіх зборшчыкаў подпісаў ды агітатараў з любой грамадска-палітычнай нагоды.

Тут стаіць пікет апазіцыянера Мікалая Казлова ды ягонага «калегі» па іншай акрузе. За дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, беспартыйнага лекара Дзмітрыя Шаўцова збірае подпісы некалькі жанчын. Яны апранутыя ў майкі і бейсболкі з лагатыпам «Белая Русь». Кабеты паводзяць сябе ветліва, шмат усміхаюцца, заводзяць гутаркі з кожным, хто цікавіцца плакатам з партрэтам вылучэнца.

– Калі я буду прэзідэнтам, вазьму яго ў міністры! – заяўляе мужчына-мінак.

– Дык падпішыцеся! – адказвае зборшчыца подпісаў.

– Не! Хай во моладзь падпісваецца! – ківае мінак на мяне.

– А вы ведаеце гэтага кандыдата? – пытаюся я.

– Ён быў галоўным доктарам у 34-ым шпіталі. Усё там прывёў у парадак! Але колькі яшчэ такіх шпіталяў засталося?.. Я глядзеў ягоныя выступленні па тэлевізары.

Нягледзячы на такую дасведчаннасць у біяграфіі доктара Шаўцова, мінак так і не пакінуў свой подпіс за ягонае вылучэнне.

Я заўважыла побач з пікетам Мікалая Казлова вядомага беларускага інтэлектуала Максіма Жбанкова. Ён хацеў падпісацца ў падтрыманне апазіцыянера, аднак не змог гэтага зрабіць, бо зарэгістраваны ў іншым раёне Менску.

«Мы 20 год чакаем, што нехта прыйдзе і зробіць нам добра. Улада – у ідэале гэта топ-менеджары, якіх абірае народ. Таму выбары – гэта істотна. Важна паказаць, што мы ёсць, у нас ёсць свае погляды, і нас шмат. Інакш няма сэнсу тут жыць», – гаворыць пра свой удзел у выбарах Максім Жбанкоў.

А як жа аргумент пра тое, што галасы ўсё роўна сумленна не падлічаць?

«Найвышэйшая ступень мужнасці – рабіць сваё, не маючы гарантыі перамогі, – упэўнена даводзіць спадар Максім. – Зламаць інерцыю залежнасці і пераўтварыць яе ў інерцыю крэатыўнасці. Незалежна ад таго, якія будуць выбары. Выбар, насамрэч, заўжды ёсць. Грамадзянская актыўнасць – не толькі Плошча. Гэта любое публічнае выказванне грамадзянскай пазіцыі. З гэтага ўсё пачынаецца».[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

«Падтрымайце апазіцыйнага кандыдата!»

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]«Падтрымайце апазіцыйнага кандыдата!» – Вольга Кавалькова з аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі інфармуе мінакоў, што тыя могуць падпісацца за ейнае вылучэнне.

– А ёсць сэнс? – перапытвае малады мужчына.

– Так!

– Дакладна?

– Мне патрэбная ваша падтрымка!

Вольга камунікуе з людзьмі гэтак смела, што падаецца: для кожнага выпадку яна знойдзе патрэбны аргумент. Малады мужчына гаворыць, што зараз сходзіць у краму ды вернецца з пашпартам.

Пікеты дзяячкі штодзень знаходзяцца каля Заходняга рынку, гіпермаркетаў у раёне станцыі метро «Каменная горка». Вылучэнка кажа, што на наступным тыдні яны будуць стаяць у новых месцах. Яна таксама заўважыла, што як толькі БХД выстаўляе свае пункты там, дзе яшчэ не ступала нага зборшчыка подпісаў, адразу ж з’яўляюцца альтэрнатыўныя пікеты з дзяржаўным сцягам.

Вольга Кавалькова вылучаецца па 103-ай Дамброўскай акрузе. Сярод ейных канкурэнтаў – 48-гадовы старшыня Фрунзенскага аддзелу арганізацыі «Белая Русь».

Пікет гэтага чалавека побач – за метраў 50. Жанчыны, якія збіраюць подпісы, перамаўляюцца пра сваё жаночае, але, пабачыўшы, што я ўчытваюся ў біяграфію, прыязна адказваюць на пытанні.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Кабеты – таксама сябры «Белай Русі». Пра свайго лідара шмат не гавораць: агітаваць цяпер нельга. Іхны вылучэнец – дзейны дэпутат Менгарсавету. Жанчыны расказалі, што сярод ягоных заслугаў – адкрыццё помніка Герою Савецкага Саюзу маршалу Якубоўскаму. Вуліца, названая ў ягоны гонар, уваходзіць у акругу вылучэнца.

Тым часам на суседнім пікеце атмасфера больш жвавая.

– Падтрымайце апазіцыйнага кандыдата!

– Не магу, я спяшаюся. У мяне дзеці галодныя.

– А пра будучыню дзяцей вы не думаеце?

– Я для іхнай будучыні працую!

Вольга гаворыць, што даволі часта на пікетах яна знаёміцца з тымі, хто пасля становіцца часткай ейнай каманды.

«Гэта рэкрутынг, – тлумачыць апазіцыянерка. – Мы збіраем кантакты для назірання за выбарамі. Вучым іх – і маем гатовых назіральнікаў».

– Падтрымайце апазіцыйнага кандыдата! – звяртаецца да мінакоў пажылая сяброўка ініцыятыўнай групы Вольгі.

Та легко!

– Слушна! Чаго тут баяцца!..

Фота: Вячаслаў Радзіміч, ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў