7 ліпеня расейцы і харваты змагаліся за выхад у паўфінал Чэмпіянату свету па футболе. Пасля асноўнага і дадатковага часу на табло быў лік 2:2. У выніку напружанай барацьбы зборная Харватыі здабыла перамогу ў серыі пенальці з лікамі 4:3.
10 ліпеня за выхад у фінал пазмагаюцца Францыя і Бельгія. Другі фіналіст вызначыцца 11 ліпеня ў матчы Харватыя – Англія. Фінал Чэмпіянату свету адбудзецца 15 ліпеня.
ГА, belsat.eu