У сваім аўтарскім праекце «З коўшыка – у талерку» Аліна Коўшык прапануе тры рэцэпты страваў са спаржы.
Спаржа – гэта вясна на талерцы. Смачная, тонкая і вытанчаная. Кожная страва з яе, як бы атрымала такі лёгкі французскі шык. Нездарма яе называлі каралеўскай гароднінай, спаржа была ўлюбёным прысмакам Людовіка XIV.
З цікавых фактаў. Спаржа лічыцца афрадызіякам асабліва для жанчын, бо ўтрымлівае фоліевую кіслату, якая рэгулюе ўзровень гістаміну ў крыві – а ён непасрэдна ўдзельнічае ў інтэнсіфікацыі аргазму. Дадамо яшчэ фіта эстрагены, якія ў арганізме жанчын дзейнічаюць як эстрагены – гармоны, што павялічваюць палавую прыцягальнасць.
Больш па спасылцы: