Як мужчына з Нью-Ёрку агітуе па-беларуску за ровары


«Заклікаю вас ездзіць на ровары замест грамадскага транспарту і аўтамабіляў. Вы пабачыце, наколькі гэта здарова», – адзначыў у праграме «Мова нанова» амерыканец Джон Росмэн.

Спадар Росмэн жыве ў Беларусі ўжо 7 гадоў, але амаль усё жыццё ён ездзіць на ровары.

«Я вельмі рады, што ў Менску так шмат людзей ездзяць на роварах і робяць такія цікавыя праекты як «Роварная кухня». І сам я прасоўваю ідэю платнай аўтамабільнай паркоўкі ў горадзе. Адзін з эфектаў гэтага – тое, што больш людзей ездзіць на роварах», – распавёў раварыст.

Слоўнік на тэму «Ровары» шукайце ТУТ.

Што такое стырно, сядзёлак і адбліскач? Якія бываюць тыпы ровараў? Дзе ў сталіцы можна бясплатна адрамантаваць свой ровар, а для тых, хто не ўмее, навучыцца на ім катацца? Пра ўсё гэта ды яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам са сваймі гасцямі ў перадачы «Мова Нанова», якая выходзіць на «Белсаце» ў суботы а 20:35.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў