Яечня са свойскіх яек і самаробны хлеб: Як стварыць аграсядзібу


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”391843″ img_size=”large”][vc_column_text]Сядзіба Яўгена Наваселецкага – рэдкі прыклад «зямлі з гаспадаром».

Аграсядзібны комплекс знаходзіцца на беразе Нарачы, а саму назву атрымаў ад прылягаючай вёскі – Наносы. Зямлю на паўвостраве ў свой час хацелі раздаць пад лецішчы, але жывапісныя мясціны своечасова выкупіў бізнесмен Яўген Наваселецкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”391847″ img_size=”large”][vc_column_text]Назва «комплекс» падыходзіць да Наносаў куды больш за «сядзібу»: ва ўладанні бізнесмена нават не панскі двор або фальварак, але цэлая вёска, калі не мястэчка. На тэрыторыі паводле старых архітэктурных канонаў збудаваныя традыцыйныя зрубы, мураваныя дамы мяшчанаў, тры млыны, стайня і г.д.

Аўтэнтыка з камфортам

Калі ідзеш па брукаваных сцежках між дамамі, складаецца ўражанне, што гэта здымачная пляцоўка або фантастычны гарадок у народным стылі. Інтэр’еры гасцявых дамкоў з аднаго боку аўтэнтычныя: сапраўдныя печы, драўляныя вокны, аніякага пластыку, з іншага – усё вельмі камфортнае і дагледжанае, без цвілі ды сантыметровага слою пылу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”392031″ img_size=”large”][vc_column_text]Мэблю, посцілкі ды іншыя традыцыйныя дэталі інтэр’еру ўласнікі, дарэчы, збіралі па ўсёй Беларусі. Ды і самі дамкі планіроўкай ды вонкавым выглядам паўтараюць тутэйшую забудову і быт паводле апісанняў стогадовай даўніны.

Без крамных дрожджаў, на кляновых лістах

Адна з асаблівасцяў аграсядзібы – хлеб, спечаны самастойна. Самастойна – значыць самастойна цягам усяго цыклу: ад памолу мукі на вадзяным млыне да запякання ў печы. Усе складнікі натуральныя: тут няма мовы пра крамныя дрожджы, адно натуральная закваска. Пячэцца хлеб паводле традыцыйнага рэцэпту – на кляновых ды дубовых лістах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”391911″ img_size=”large”][vc_column_text]Рэшта страваў, якія прапаноўвае аграсядзіба, адпавядаюць беларускай кухні: дранікі, мачанка, салянка, боршч. Ахвочыя могуць зведаць і самагонкі: на выраб у гаспадароў ёсць адмысловая ліцэнзія.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”391927″ img_size=”large”][vc_column_text]

Паўтысячы самавараў у калекцыі

Антыкварныя калекцыі, якія змяшчае сядзіба, не абмяжоўваюцца тканымі ды драўлянымі элементамі элементамі народнага быту. У Наносах захоўваецца ўнікальная калекцыя з паўтысячы самавараў рознага веку, памераў ды формы. Найстарэйшаму – каля 230 год.[/vc_column_text][vc_single_image image=”391987″ img_size=”large”][vc_column_text]Як вядома, у Беларусі самавары займелі папулярнасць на пачатку ХІХ ст. і пасля стала ўпісаліся нават у шляхецкі побыт. Экскурсавод распавядае, што на «досвітку эры самавараў» адзін мог каштаваць не менш за сялянскую хату. Пазней ужо самавар стаў масавым таварам і ператварыўся з раскошы ў штодзённы спадарожнік сняданкаў ды абедаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”391999″ img_size=”large”][vc_column_text]У стайні, якая месціцца на тэрыторыі сядзібы, цяпер каля двух дзясяткаў коней – іх выкарыстоўваюць у паказальных выступах для гасцей комплексу, а таксама як атракцыю для дзяцей з лагеру «Зубронак», які знаходзіцца недалёка. Падчас летняга сезону дзеці з лагеру завітваюць сюды па 2-3 разы на тыдзень.

Гаспадар вяртаецца на зямлю

Усе прынады сядзібы пералічыць складана: тут і музей рэтра-аўтамабіляў, і калекцыя самагонных апаратаў, і куратнікі побач з кожным гасцявым домам, дзякуючы якім кожнае ранішняе меню ўключае яечню або амлет.[/vc_column_text][vc_single_image image=”391947″ img_size=”large”][vc_column_text]Наносы – той, пакуль рэдкі, выпадак, калі беларуская зямля займела сапраўднага гаспадара. Або – вярнулася да ўласніка, якога не было тут ужо 70 ці нават 100 год: ад часу, калі мець заможную гаспадарку раптам стала «заганным» і «контррэвалюцыйным».[/vc_column_text][vc_single_image image=”391939″ img_size=”large”][vc_column_text]Наносы даюць прыклад, як у кароткі час можна зрабіць на пустым месцы – казку. Аграсядзіба, якая існуе ўсяго два гады, ужо збірае кліентаў не толькі з Расеі (адкуль прыязджае палова наведнікаў), але і з Японіі, Кітаю, Італіі ды Арабскіх Эміратаў. Такім чынам, «сялянская эстэтыка» ды «традыцыйны побыт» пры слушным падыходзе могуць пераходзіць з сумных старонак падручнікаў этнаграфіі ў годную рэпрэзентацыю краіны і яе жыхароў.

АК, фота: Вячаслаў Радзіміч

Стужка навінаў