«Я гатовы...» Біскуп Юрый Касабуцкі выказаўся пра магчымыя рэпрэсіі і крымінальны пераслед


Біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Касабуцкі напісаў пост у Facebook, што не выключае ўзбуджэння крымінальнай справы супраць сябе і старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы Сяргея Лепіна.

«Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп… Рэпрэсіі трываюць, працягваюцца допыты, і магчыма распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да мяне і а. Сергія. Я гатовы…»

18 лістапада Генпракуратура вынесла папярэджанне святарам за крытыку знішчэння народных мемарыялаў памяці Рамана Бандарэнкі.

Напярэдадні, 17 лістапада, Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку сваёй адміністрацыі Ігару Сяргеенку сумесна з генеральным пракурорам «даць ацэнку гэтым заявам». Ён палічыў іх «здзеклівымі» і не адпаведнымі рэчаіснасці. Усё было зроблена спецыяльна, каб абвінаваціць улады ў варварстве, заявіў Лукашэнка.

31 жніўня мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча без тлумачэння прычынаў не пусцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся са службовай паездкі ў Польшчу. Тадэвуш Кандрусевіч – нарадзінец Беларусі, мае беларускае грамадзянства.

belsat.eu

Стужка навінаў