Выйшла на волю адна з падазраваных у забойстве брата Кім Чэн Ына


Суд Малайзіі зняў абвінавачанні з падазраванай у забойстве зводнага брата лідара КНДР Кім Чэн Нама, паведамляе Reuters.

Пасля абвяшчэння судовага вердыкту 26-гадовая грамадзянка Інданезіі Сіці Айсія была неадкладна вызвалена ў панядзелак з-пад варты. На лаве падсудных застаецца 20-гадовая грамадзянка В’етнаму Доан Тхі Хуонг.

Кім Чэн Нам, старэйшы зводны брат паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, быў атручаны 13 лютага 2017 года ў аэрапорце Куала-Лумпура, адкуль ён збіраўся вылецець у Макао. Паводле версіі следства, дзве жанчыны – грамадзянкі Вʼетнаму і Інданезіі – накінулі яму на твар хустку з нервова-паралітычным рэчывам.

Гэтае рэчыва называецца VX, яно ўдзейнічае на нервовую сістэму чалавека. Удыханне яго ў выглядзе аэразолю цягне за сабой такія наступствы як сударгі, мышачныя канвульсіі і параліч. Таксама яно надзвычайна небяспечнае пры кантакце са скурай.

Абвінавачаныя ў забойстве Кім Чэн Нама жанчыны сваёй віны не прызналі. Яны былі ўпэўненыя, што ўдзельнічаюць у розыгрышы.

Малайзія падазрае ў датычнасці да забойства Кім Чэн Нама паўночнакарэйскія спецслужбы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў