Выйшаў на волю галоўны рэдактар «Нашай нівы»


Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч пасля ператрусу ў кватэры.
Фота: «Белсат»

Пасля 3 содняў арышту выйшаў на волю галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч. Ён быў затрыманы ў межах крымінальнай справы за паклёп. Пацярпелы – намеснік міністра ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў. Марціновіч застаецца ў статусе падазраванага.

«У крымінальным пераследзе Ягора Марціновіча (з прыцягненнем да гэтага пераследу супрацоўнікаў сілавых структур) мы бачым таксама праявы цэнзуры і злоўжыванне прававымі нормамі для абмежавання свабоды слова. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча і спынення крымінальнага пераследу!» – гаворыцца ў заяве Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Таксама ў дачыненні да журналіста распачалі яшчэ і адміністрацыйную справу.

belsat.eu

Стужка навінаў