Выбух, расколіна, адмова рухавіка: тры версіі трагедыі над Сінайскім паўвостравам


Пасажырскі лайнер Airbus A321, што разбіўся над Сінайскім паўвостравам ў мінулую суботу пачаў развальвацца ўжо ў паветры.

Паводле егіпецкіх адмыслоўцаў, што ўжо знайшлі абедзьве «чорныя скрыні» лятака, следства і высвятленне дакладных прычынаў трагедыі можа трываць некалькі месяцаў. Пакуль жа найбольш верагоднымі застаюцца тры версіі.

Першая – выбух на борце, які сам па сабе не мог бы разбурыць самалёт, але мог прывесці да перападу ціску ў ім. Да таго ж адразу пасля трагедыі адказнасць за нібыта збіты самалёт на сябе ўзялі тэрарысты Ісламскай Дзяржавы.

Другая версія – расколіна ў фюзеляжы летака – у 2001 годзе гэты лайнер пры пасадцы ў Каіры ўдарыўся хвастом аб узлётна-пасадачную паласу і быў вернуты ў эксплуатацыю пасля рамонту.

Трэцяя версія – адмова рухавіка. У выпадку разбурэння турбіны, кавалкі маглі прабіць корпус лайнера. У катастрофе расейскага лайнера загінулі 217 пасажыраў і сем чальцоў экіпажу.

Над тэрыторыяй трагедыі адменена большасць транзітных рэйсаў – у прыватнасці над Сінайскім паўвостравам ад сёння не лятаюць самалёты Белавіі.

belsat.eu

Стужка навінаў