Прынамсі чатыры асобы атрымалі раненні ў выніку выбуху на аўтобусным прыпынку ў Санц’яга-дэ-Чылі. Кіраўніцтва краіны заявіла, што гэта тэрарыстычны напад.
«Выбух адбыўся на прыпынку«Вікунья Макенна / Більбао», чатыры чалавекі параненыя, пагрозы іх жыццям няма. Зараз мы на месцы каардынуем экстраныя працы, а група спецыяльных паліцэйскіх высвятляе прычыны таго, што здарылася», – напісала ў Twitter мэр горад Карла Рубілар.
Газета El Mercurio паведаміла, што прычынай надзвычайнага здарэння стала выбуховае прыстасаванне, закладзенае ў смеццевым баку побач з прыпынкам. Рух транспарту ў раёне інцыдэнту перакрыты.
Праз некаторы час пасля атакі адказнасць за выбух узяла на сябе мясцовая тэрарыстычная групоўка, якая абʼявіла сваёй мэтай барацьбу з прагрэсам і цывілізацыяй.
СК, belsat.eu