Вясна прыйшла: на тыдні будзе да 15 градусаў цяпла


У Беларусі на гэтым тыдні чакаюць цёплага надвор’я. Хоць уначы магчымыя замаразкі. Удзень паветра будзе прагравацца да 15 градусаў вышэй за нуль, а ўначы – апускацца да васьмі марозу.

Вясна.
Фота: Kevin Coombs/REUTERS/Forum

Паводле дадзеных Белгідрамету, у аўторак будзе без ападкаў. Ноччу тэмпература можа панізіцца да 2-8 градусаў марозу, а ўдзень павысіцца да 7-12 са знакам плюс.

У сераду і чацвер без ападкаў, у дзень па заходняй частцы краіны прагназуецца парывісты вецер. Уначы тэмпература паветра чакаецца паміж мінус 4 і плюс 2 градусамі, ва ўсходніх раёнах – месцамі да мінус 6. Удзень жа будзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, па Берасцейшчыне – да 15 градусаў.

У пятніцу чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы будзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, па Берасцейшчыне – не ніжэй за 4 градусы цяпла. Днём будзе 7-14 градусаў вышэй за нуль.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў