Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла частковае ўвядзенне ваеннага становішча.


Увядзенне ваеннага становішча ініцыяваў сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў пасля таго, як Расея затрымала ў Керчынскай пратоцы тры ўкраінскіх карабля. Вярхоўная Рада зацвердзіла гэтую прапанову – ваеннае становіўча ўведзенае ў 10 абласцях.

Пётр Парашэнка падтрымаў увядзенне рэжыму ваеннага становішча і перадаў гэтае пытанне на разгляд Вярхоўнай Рады.

Паседжанне, запланаванае на 16:00 па кіеўскім часе (17:00 па Менску), у выніку было адкладзенае амаль на 2 гадзіны праз патрабаванні апазіцыйных фракцыяў.

А 21:30 па Кіеве стала вядома, што ВР падтрымала ўвядзенне ваеннага становішча толькі часткова – яно будзе дзейнічаць у 10 абласцях Украіны цягам 30 содняў. Рашэнне ўступіць у сілу ад 28 лістапада. Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, за прапанову прэзідэнта прагаласавалі 276 дэпутатаў.

Як паведамляе выданне «Украінская праўда», гаворка ідзе аб абласцях, размешчаныя ўздоўж расейскай мяжы, прыднястроўскага ўчастка малдаўскай мяжы і на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў.

У гэты пералік уваходзяць: Адэская, Мікалаеўская, Херсонская, Запарожская, Луганская, Данецкая, Сумская, Харкаўская, Чарнігаўская, Адэская вобласці.

Чаргнігаўская вобласць мяжуе таксама і з Беларуссю.

***

Напярэдадні тры ўкраінскія караблі з ужываннем зброі захапіў расейскі спецназ у раёне Керчанскага праліва. Паводле ўкраінскіх медыяў, агулам Расея ўзяла ў палон ад 20 да 23 чалавек, 6 маракоў параненыя. ФСБ сцвярджае, што украінскія караблі парушылі расейскую мяжу, бо не падавалі заяўкі на праход у праліве. Украіна кажа, што папярэджвала аб праходзе судоў, але не атрымала адказу. Сёння Вярхоўная Рада разгледзіць пытанне пра ўвядзенне ў краіне ваеннага становішча. Напярэдадні такое рашэнне прыняў Савет нацыянальнай бяспекі Украіны.

Усе апошнія навіны, звязаныя з Керчанскім крызісам можна прачытаць тут.

ВІДЭА
Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча. Хроніка падзеяў
2018.11.26 08:56

ДР, КА belsat.eu

Стужка навінаў