Вялікі тэатр оперы і балету адмяніў большасць сваіх спектакляў у красавіку і траўні


Праз эпідэмію каронавіруса Вялікі тэатр оперы і балету абвесціў пра адмену або перанос большасці сваіх спектакляў, запланаваных на красавіка і травень 2020 года.

Фактычна ўся афіша Вялікага тэатру на бліжэйшы месяц была цалкам скасаваная. Як паведамляецца на сайце Вялікага тэатру, у апошнюю дэкаду красавіка будуць перанесены 6 спектакляў і замененыя 2. Спектаклі пераносяцца на кастрычнік, лістапад і снежань 2020 года. Усе квіткі застаюцца сапраўднымі.

У траўні ўжо адмененыя 11 спектакляў і 1 канцэрт на асноўнай сцэне. На малой сцэне адмененыя 3 канцэрты і замененыя 6 спектакляў. Усе квіткі падлягаюць вяртанню.

Адначасова ў тэатры паведамляюць, што пачынаючы з 18 красавіка ў сеціве будуць выкладвацца запісы спектакляў Вялікага тэатра розных гадоў вытворчасці Беларускага тэлебачання.

«Дарагія сябры! Мы вельмі чакаем таго моманту, калі ў нашым парадным фае зноў запаляцца люстры і тэатр напоўніцца шумам і апладысментамі», – адзначаецца ў паведамленні Вялікага тэатру.

Hавiны
«Каронавірус адбіўся страшна». Як менскія тэатры і музеі працуюць падчас пандэміі
2020.03.26 17:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў