Вялікая чыстка: у Турцыі звольнілі 18 тысячаў дзяржслужачых


Урад Турцыі абвесціў пра масавыя звальненні дзяржаўных служачых. Агулам пад чыстку трапіла больш за 18 тысячаў чалавек. Большая частка звольненых (каля 16 тысячаў) – супрацоўнікі МУС і вайскоўцы.

Пастанову ўрада апублікавала выданне кабінета міністраў Resmi Gazet. Праз тое, што яшчэ з 2016 году пасля масавых пратэстаў і спробы змяніць уладу Турцыя знаходзіцца ў Надзвычайным становішчы, пастановы ўраду маюць моц закону.

Акрамя звальненняў ліквідаваныя 12 недзяржаўных арганізацыяў, тры газеты і адзін тэлеканал.

Свае пасады страцілі чацвёра намеснікаў губернатараў і некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў.

ГА, belsat.eu паводле Anadolu

Стужка навінаў