Вядоўцу «Славянскага базару» адхілілі ад працы пасля допісу ў сацсетках пра асуджэнне затрыманняў


Вядоўцы «Славянскага базару» Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая даведаліся, што сёлета фестываль пройдзе без іх. Дзяніс Дудзінскі быў вядоўцам на фестывалі 14 гадоў запар, Кацярына – чатыры, піша Tut.by.

У чэрвені Дзяніс Дудзінскі асудзіў затрыманні каля крамы Symbal.by. Вядоўца апублікаваў фота, як ён стаіць у чарзе ў краму і паабяцаў адбівацца ад АМАПу. Пасля гэтага допісу вядоўца знік з праграмы «Добрай раніцы, Беларусь».

«Мы дарослыя людзі. Мы разумелі, калі нас знялі з іншых мерапрыемстваў, то значыць, на падыходзе будзе і «Славянскі базар», – сказаў Дзяніс Дудзінскі.

Адхіленне Кацярыны Раецкай Дудзінскі патлумачыў тым, што яна ягоная жонка.

Падобная сітуацыя адбылася і з уладальнік Гран-пры «Славянскага базару» Аляксеям Гросам. Выканаўца выказаўся ў сваім акаўнце Instаgram пра беззаконне, што адбываецца ў Беларусі. У выніку яму паведамілі, што запланаваныя раней ягоныя выступы адмяняюцца. А пазней ён даведаўся, што яго выключылі з універсітэту.

Hавiны
За допіс у сацсетцы спевака знялі з выступаў і выключылі з універсітэту
2020.07.02 14:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў