Вядоўца вайсковай праграмы звольніўся з БТ і звярнуўся да войска


Уладзімір Бурко, які да нядаўняга часу з’яўляўся вядоўцам вайсковай праграмы «Арсенал» на канале «Беларусь 1», распавёў у сваім Instagram, што звольніўся ў дзяржаўнага тэлебачання.

https://www.instagram.com/p/CDy438jnqye/

Уладзімір Бурко на працягу апошніх пяці гадоў працаваў над праграмай «Арсенал», якая выходзіла на канале «Беларусь 1». Вядоўца распавёў, што не можа далей працаваць і распавядаць пра вайскоўцаў, якія выступілі супраць свайго народу.

«5 гадоў я чытаў навіны, якія добраахвотна-прымусова раніцай у нядзелю глядзеў увесь асабісты склад узброеных сіл

5 гадоў – гэта больш за 3 пакаленняў прызыўнікоў, якія служылі 1.5 года ва ўсіх відах і родах войскаў

Да чаго я гэта ўсё…

Я ніколі б, нават у самым страшным сне, не падумаў, што салдаты і тэхніка, пра якія я расказваў, могуць быць ужытыя супраць свайго народа… Супраць мірнага насельніцтва краіны, супраць жанчын і не дай Бог дзяцей.

Я хачу звярнуцца да вайскоўца: салдатаў і афіцэраў. Вы чакаеце загаду. Вы выдатна ўсведамляе якім будзе гэты загад і хутчэй за ўсё разумееце якімі будуць наступствы для беларусаў, якія проста хацелі справядлівасці, а атрымаюць ад вас кулю…

Адумайцеся пакуль не позна… Данёс Савету бяспекі і свайму кіраўніцтву, што вашы захады і захады сумежных структураў зʼяўляюцца варварскімі і антыгуманнымі. Сярод вярхоў міністэрства абароны шмат розных людзей. Мне здаецца, як і ва ўсіх структурах, ёсць сракалізы і карʼерысты, але ёсць і сапраўдныя афіцэры, якія прайшлі вайну, бачылі твар смерці і такіх афіцэраў большасць. Я прашу Вас прыняць дакладнае рашэнне, рашэнне, якім мы, беларусы будзем ганарыцца, таму што пакуль толькі нарастае нянавісць ад таго, што мы бачым…

І ў канцы. Ніхто не хоча вайны. Усе акцыі праходзяць і будуць праходзіць мірна. Людзі хочуць справядлівасці, людзі просяць іх не падманваць, людзі просяць волі. За апошні пункт адказваеце менавіта вы, так што ўсё атрымаецца. Мы побач і заўсёды дапаможам», – напісаў Уладзімір Бурко.

Hавiны
Паляванні на журналістаў: зрываюць бэйджы, ламаюць камеры, страляюць
2020.08.12 13:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў