Вядомыя ўкраінскія спевакі запісалі «франтавую» калядку «Малітва на Раство»


Акапэльны гурт «Піккардійська терція», спявачка Аксана Муха і паэт-бард Зінові Медзюх запісалі разам хрысціянскую калядную песню, прысвечаную ўкраінскім жаўнерам і іхным семʼям.

Словы і музыку для твора напісаў Зінові Медзюх, былы актывіст «Майдана» і добраахвотнік Нацыянальнай гвардыі Украіны.

 

«На Різдво, на Святий Вечір, позбиралася малеча,

Мати кутю вже поставила на стіл.

В хаті в нас когось бракує: «Діти, тато, наш воює,

Молимось, щоб повернувся він»» – першы куплет калядкі.

Кранальны кліп зʼявіўся ў сеціве як раз падчас актывізацыі баёў на лініі размежавання паміж украінскімі войскамі і сіламі расейскіх баевікоў у раёне гораду Светладарск.

У выніку баёў, якія працягваліся некалькі дзён, камандзір батальёна «Данбас-Украіна» Вячаслаў Уласенка паведаміў у Facebook пра вызваленне мястэчка Навалуганскае.

«У нашых – адчувальныя страты, укры ціснуць… Апалчэнне бʼецца, не гледзячы на масавае дэзертырства… Сітуацыя цяжкая», – напісаў учора ў сваім блогу былы кіраўнік баевікоў палкоўнік расейскіх спецслужб у адстаўцы Ігар Гіркін «Стралкоў».

Аляксандр Гелагаеў belsat.eu

Стужка навінаў