Вядомага гісторыка затрымалі на ягоным дні народзінаў. Торцік з Пагоняй стаў «абцяжарвальнымі абставінамі»


11 снежня ў доме на вуліцы Чыгуначная 44 адбыліся ператрусы. Сілавікі затрымалі шэсцярых жыхароў дому, у тым ліку вядомага гісторыка, адмыслоўца ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі Андрэя Мацука.

Андрэй Мацук на навуковай канферэнцыі ў Вільні, 2015 год. Фота з Facebook.

Траім з іх, у тым ліку Андрэю Мацуку, далі па 15 содняў.

Як піша калега Мацука гісторык Мікола Волкаў, нагодаю для затрыманняў і суда сталася святкаванне дня нараджэння.

«Такім чынам, сабрацца з сябрамі і суседзямі, каб адзначыць уласнае свята, у РБ цяпер – несанкцыянаванае мерапрыемства, якое дзяржава ніяк не можа сцярпець і гатовая мабілізаваць дзясяткі «красаўцаў», каб учыніць паказальную аблаву і пакараць такіх «злачынцаў». Ну і «отягащающие обстоятельства» – паяданне торцікаў з выявай Пагоні – дзяржаўнага герба Беларусі ў 1991 – 1995 гадах», – адзначае Мікола Волкаў у Facebook.

АВ, belsat.eu

Стужка навінаў