Вольскі, «Крама», «Dzieciuki»: 23 сакавіка ў Горадні адбудзецца вялікі канцэрт #БНР101. СТРЫМ


Вялікі канцэрт з нагоды Дня Волі адбудзецца ў гарадзенскім Каложскім парку 23 сакавіка. Падчас свята можна будзе выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку.

На святочным канцэрце выступяць: Лявон Вольскі, «Крама», «Dzieciuki», Зміцер Вайцюшкевіч і «Дай дарогу».

Уваход вольны! Пачатак а 13:00. “Белсат” будзе ладзіць онлайн-трансляцыю на Youtube, у сацыяльных сетках і па тэлебачанню.

«Рэйд на Горадню аб’яўляецца адкрытым», – напісаў у сваім «Facebookʼу» адзін з арганізатараў Дня Волі Эдуард Пальчыс.



У сувязі з забаронаю Аляксандра Лукашэнкі праводзіць свята на менскім стадыёне «Дынама» арганізатары Дня Волі – 2019 вырашылі перанесці свята ў Горадню. «Белсат» будзе ладзіць онлайн-трансляцыю на Youtube і ў сацыяльных сетках.

Hавiны
Святкаванне Дня Волі пераносяць з Менску ў Горадню на 23 сакавіка
2019.03.18 15:06

Раней апазіцыйныя палітыкі заявілі, што святкаванне Дня Волі ў Менску адбудзецца 25 сакавіка незалежна ад таго, ці дасць на гэта ўлада свой афіцыйны дазвол.

Hавiны
У Менску 24 сакавіка адбудзецца святочны канцэрт да Дня Волі
2019.03.19 12:36

На канцэрт ды іншыя імпрэзы да Дня Волі беларусы сабралі каля Br 10 000.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў