Трагедыя здарылася 3 ліпеня на чыгуначным пераездзе па вуліцы Пушкіна ў Слоніме.
Грузавы састаў з 66 вагонаў, які ехаў з Баранавічаў у Ваўкавыск, пратараніў «Волгу-3110». 63-гадовы кіроўца не прапусціў цягнік і выехаў на рэйкі.
Разам з ім у аўта былі дзве асобы. Ягоная жонка таксама загінула, яшчэ адна 69-гадовая пасажырка ў рэанімацыі. Усе пацярпелыя – мясцовыя жыхары на пенсіі.
У сацыяльных сетках відавочцы пішуць, што аўта працягнула па рэйках больш за 300 метраў.
Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння.
ДР belsat.eu