Віталь Радзівонаў сышоў з БАТЭ


Спартыўны дырэктар футбольнага клубу «БАТЭ» Віталь Радзівонаў, які з 2006-га па 2017-ы гады выступаў за «жоўта-сініх» на пазіцыі нападаючага, сышоў са сваёй пасады. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт каманды.

«Дзякуй кожнаму, з кім лёс звёў мяне тут. Футбалістам, трэнерам, лекарам, масажыстам, адміністратарам, работнікам базы ў Дудзінцы, калегам па офісе, усім астатнім. Нізкі паклон заўзятарам, якія падтрымлівалі мяне і каманду», – адзначыў ён.

ВІДЭА
Нападнік БАТЭ патлумачыў, чаму размаўляе з дачкой па-беларуску
2017.11.02 21:41

Па словах футбаліста, ён «вырашыў паспрабаваць нешта новае».

Чым канкрэтна будзе займацца Віталь Радзівонаў, не паведамляецца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў