Віктар Пракапеня пасля нарады ў Лукашэнкі: Дэкрэт падпішуць да канца гэтага году


Пра гэта IT-бізнесмен напісаў у Facebook. Ён адзначыў, што Лукашэнка паабяцаў «адсутнасць бюракратыі».

«Cупер ліберальны варыянт з падтрыманнем усіх спосабаў прымянення блокчейна, 100% адсутнасцю бюракратыі, любых бізнес мадэляў у тым ліку прадуктовых, поўнай свабоды ў найманні замежных спецыялістаў, падтрыманнем адукацыі, інстытутаў ангельскага права і гэтак далей. Прэзідэнт падтрымаў ідэю істотна палепшыць якасць навучання ангельскай мовы, каб кожнае дзіця магло свабодна гаварыць пасля школы па-ангельску. Колькасць рыхтаваных ІТ спецыялістаў будзе павялічана ў разы».

11 снежня Лукашэнка правёў нараду па праекту дэкрэту «Аб развіцці лічбавай эканомікі», на якой паабяцаў беларускай IT-суполцы стабільнасць і неўмяшанне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў