Венесуэльскі генерал: «9 з 10 вайскоўцаў не прызнаюць Мадура»


Дырэктар стратэгічнага планавання ваенна-паветраных сілаў Венесуэлы дывізійны генерал Франсіска Эстэбан Яннес Радрыгес апублікаваў відэазварот, у якім заявіў, што не прызнае дыктатарскую ўладу Нікаляса Мадура.

Паводле генерала, ён прызнае Гуаідо выконваючым абавязкі прэзідэнта і гатовы выконваць ягоныя загады, адзначае «El Nacional».

«90 % узброеных сілаў не падтрымлівае Нікаляса Мадура, а пераход да дэмакратыі – непазбежны», – заявіў Радрыгес.

Генерал дадаў, што Мадура мае два самалёты, падрыхтаваныя да пільнага адлёту з краіны.

Пасля гэтага ў «Тўітэры» ВПС Венесуэлы з’явіліся скрыншоты відэазвароту Радрыгеса з надпісам «здраднік», звяртае ўвагу «Медуза».

Хуан Гуаідо – лідэр апазіцыйнага парламенту Венесуэлы, які ў студзені 2019 году абвесціў прэзідэнта Нікаляса Мадура ўзурпатарам і назваў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы. На думку парламента, такую магчымасць прадугледжвае канстытуцыя краіны.

ДД/Belsat.eu

Стужка навінаў