Васкрасенскі абмяркоўваў, як адпусціць Эдуарда Бабарыку пад хатні арышт


Ен падаў адпаведнае хадайніцтва аб змяненні меры стрымання.

На сустрэчы 18 лістапада Юрый Васкрасенскі абмяркоўваў з Эдуардам Бабарыкам змяненне меры стрымання.

«Гэта адбылася з дазволу следчых органаў. Я напісаў хадайніцтва ў следчае ўпраўленне КДБ, і яно было задаволена. Эдуард быў у добрым настроі, у добрай знешняй форме. Я паведаміў яму, што займаюся пытаннем змянення яму меры стрымання. Больш за месяц таму я падаў адпаведнае хадайніцтва аб змяненні меры для Віктара і Эдуарда Бабарыкаў на хатні арышт пад маю паруку», — расказвае Юрый nn.by.

Эдуард Бабарыка.
Фота: https://babariko.vision/

Сустрэча доўжылася каля гадзіны. Васкрасенскага цікавіла, ці не будзе Эдуард супраць. Кажа, что Эдуард трымаецца добра, чытае шмат кніг. Але яму цяжка знаходзіцца ў чатырох сценах.

Нагадаем, Эдуард Бабарыка кіраваў ініцыятыўнай групай прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. У гэты ж дзень Эдуард быў змешчаны ў СІЗА КДБ. 21 чэрвеня Эдуарду Бабарыку выставілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»). Прызнаны палітычным вязнем.

Юрый Васкрасенскі – былы сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі, які пасля выбараў апынуўся ў «амерыканцы». На сустрэчы з Лукашэнкам Васкрасенскі сядзеў ад яго па правую руку. Літаральна на наступны дзень ён выйшаў на волю з даручэннем «падрыхтаваць прапановы па зменах у Канстытуцыю». Зараз займаецца арганізацыей «Круглага стала», але не паспяхова. На першую сустрэчу прыйшло толькі 4 чалавекі. Таксама пад асабістае паручальніцтва Васкрасенскага з СІЗА КДБ было вызвалена некалькі асоб.

ІК, belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

 

Стужка навінаў