Вартаўніка КДБ з Салігорску вінавацяць у забойстве рабочага «Беларуськалію»


12 жніўня ў Салігорску, каля будынку КДБ, адбылося забойства. Ваенны пенсіянер Леанід Штайда, па версіі следства, нанёс удар садовымі нажніцамі ў шыю рабочаму «Беларуськалія» Генадзю Кісялю, піша TUT.BY.

Леанід Штайда і Генадзь Кісель перапісваліся ў сацыяльных сетках і спрачаліся з-за палітычнай сітуацыі ў краіне. Кіселя Штайда называў «згубіўшымся». Да трагедыі яны асабіста ніколі не сустракаліся.

Да арышту Штайда працаваў вартаўніком у мясцовым КДБ, побач з якім і адбылося забойства. Мужчына меў у руках садовыя нажніцы, якімі і нанёс смяротную траўму.

Леанід Штайда. Фота з сацыяльных сетак

Пацярпелага спрабавалі выратаваць і нападнік, і мінакі, і медыкі, але неўзабаве ён памёр у рэанімацыі. Штайда і Кісель асабіста знаёмыя не былі, у той дзень яны сустрэліся выпадкова, але да гэтага перапісваліся ў сацсетках, дзе спрачаліся пра палітыку: пенсіянер падтрымліваў дзейную ўладу, у рабочага было іншае меркаванне. Канфлікт скончыўся трагедыяй.

Ваеннаму пенсіянеру прадʼяўленае абвінавачанне ў забойстве (ч.1 арт. 139 КК), паводле артыкула мужчыне пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дзяржабвінаваўца запрасіў сем з паловай гадоў, з улікам, што Штайда спрабаваў аказаць Кісялю першую дапамогу адразу пасля ўдару (хуткую дапамогу выклікалі мінакі, але Леанід дастаў з машыны аптэчку, заціскаў ручніком рану).

АА belsat.eu

Стужка навінаў