Валянцін Сукала паабяцаў, што суды зоймуцца пераглядам выракаў па «наркатычных справах»


Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала заявіў, што суды мусяць заняцца пераглядам пакаранняў па некаторых катэгорыях крымінальных справаў за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Пра гэта Сукала заявіў у інтэрв’ю «Беларусь-1».

Ён адзначыў, што суды бачаць сваю задачу ў пэўнай гуманізацыі выкарыстання нормаў дзейнага заканадаўства.

«Мы цяпер працуем над аптымізацыяй і змякчэннем адказнасці за эканамічныя злачынствы. Я думаю, што мы цяпер павінны актыўна займацца і пераглядам ужывання закона па некаторых наркатычных артыкулах, дзе былі змененыя ніжнія межы санкцыяў. Мы таксама пераглядаем гэтыя выракі па некаторай катэгорыі справаў. Ну і наагул уся наша дзейнасць накіраваная на інтарэсы людзей, каб сапраўды абараніць і зберагчы кожнага чалавека, без патрэбы не скіроўваючы ў месцы пазбаўлення свабоды. Мы ўсё робім для таго, каб зрабіць практыку прызначэння пакаранняў эфектыўнай, не абавязкова карнай і рэпрэсіўнай», – падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка 23 снежня даручыў падрыхтаваць законапраект аб амністыі да Дня Перамогі 9 траўня. Сукала ў інтэрвʼю адзначыў, што «гэтая амністыя па сваім ахопе будзе аналагічнай папярэдняя амністыі», што была прымеркавана да Дня незалежнасці 3 ліпеня. Нагадаем, тады былі вызваленыя каля 2 тысяч чалавек.

Hавiны
Лукашэнка абмеркаваў з Сукалам рэзанансныя крымінальныя справы
2019.12.23 11:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў