Валавы ўнутраны прадукт Беларусі знізіўся на 3.9 %


Скарацілася вытворчасць прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

У студзені-лістападзе 2015-га ВУП Беларусі знізіўся на 3.9 %, у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. Ён склаў Br 791.2 трлн, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

У статыстычнай справаздачы адзначаецца, што сельскагаспадарчай прадукцыі было выраблена на 3.9 % менш, а аб’ём прамысловай прадукцыі скараціўся на 7.1 %. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br 181 трлн, гэта амаль на 15 % менш, чымся было летась.

Глядзіце таксама >>> Затрымліваюць заробкі, спыняюць вытворчасць і адпраўляюць у неаплочваемыя «адпачынкі». Цяжкі крызіс у прамысловасці

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў