Валанцёры: учора ў Менску затрымалі 156 асобаў


23 студзеня ў розных пунктах Менску і ў іншых гарадах краіны прайшлі акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Удзельнікаў затрымлівалі сілавікі.

У спісе праваабарончага цэнтру «Вясна» – 131 прозвішча дэманстрантаў, затрыманых у Менску. Валанцёры суполкі «Списки задержанных» публікуюць імёны 156 чалавек. У тым ліку 23 студзеня ў Міхайлаўскім скверы ды скверы Сімона Балівара сілавікі затрымалі ўдзельнікаў ініцыятывы «Ежа замест бомбаў», якія кормяць бесхацінцаў.

А 16:20 прэс-служба менскай міліцыі паведамляла, што ў сталіцы былі затрыманыя каля 100 чалавек, якія бралі ўдзел у «кароткатэрміновых несанкцыянаваных акцыях».

Адбываліся зняволенні і ў рэгіёнах. Паводле «Вясны», больш за 10 асобаў затрыманыя ў Берасці і мінімум 6 – у Горадні.

Абноўлена
У Беларусі праходзяць дваравыя маршы і акцыі салідарнасці. Хроніка дня
2021.01.23 11:44

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў