Валанцёры і людзі з інваліднасцю памылі помнік Янку Купалу. ФОТА


Сёння, 6 ліпеня, у Менску мылі помнік Янку Купалу, але незвычайным спосабам, у фармаце дабрачыннай акцыі. У акцыі прыняла ўдзел клінінгавая кампанія «Аталіан» а таксама людзі з інваліднасцю і валанцёры.

Мыццё помніка Янкі Купалы. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Марыя Буднік, прэс-сакратар мясцовай грамадскай арганізацыі «Сонечнае кола» распавяла чаму абралі менавіта гэты помнік і такі фармат:

«Сёння 6 ліпеня – гэта «Купалле» і дзень народзінаў Янкі Купалы, нашага нацыянальнага сімвалу.Такім чынам мы хацелі далучыць людзей з інваліднасцю, па-першае, да нацыянальнай культуры, каб яны адчулі повязь з Беларушчынай. Яны рыхтаваліся і вучылі вершы. А таксама правесці час з карысцю не толькі для галавы, але і для рук, каб яны адчулі сабе ў прафесіі клініраў. У нас не часта людзі з інваліднасцю могуць кудысьці выйсці, акрамя сваёй тэрыторыі».

Мыццё помніка Янкі Купалы. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Мыццё помніка Янкі Купалы. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Мыццё помніка Янкі Купалы. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Саша адразу падыйшоў пазнаёмыцца да нашага фатографа. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Мыццё помніка Янкі Купалы. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Такой акцыяй арганізатары хочуць заклікаць бізнес і ўвагу да таго, што людзі з інваліднасцю могуць рэалізавацца ў паўсядзённым жыцці. Дарэчы адзін з прафесійных клініраў, які чысціў помнік Янкі Купалы таксама мае інваліднасць і цудоўна выконвае сваю функцыю.

Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Выхаванцы з валанцёрамі. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Ірына Арахоўская, belsat.eu

Стужка навінаў