Вакцыны супраць каронавіруса пачнуць тэставаць на людзях бліжэй да лета


Першыя вакцыны супраць каронавіруса COVID-2019 пачнуць тэставаць на людзях праз тры-чатыры месяцы. Пра гэта 12 лютага заявіла на брыфінгу галоўны выканаўчы дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Сумія Швамінатан, паведамляе РИА Новости.

Зараз у распрацоўцы знаходзяцца чатыры магчымыя вакцыны супраць новага кітайскага каронавіруса, які атрымаў афіцыйную назву COVID-2019.

«Хутчэй за ўсё, першую ці другую пачнуць адчуваць на людзях праз тры-чатыры месяцы», – адзначыла Швамінатан.

Сама вакцына будзе дасяжная праз 12-18 месяцаў.

Між тым кітайскія навукоўцы распрацавалі партатыўную прыладу, якая можа хутка дыягнаставаць захворванне COVID-19, паведамляе Xinhua.

Hавiны
«Каб перадухіліць паніку». У Бабруйску запусцілі дадатковую вытворчасць марлевых павязак
2020.02.12 11:56

Прылада вельмі падобна на камп’ютарную мышку, яна можа аператыўна праверыць аналіз крыві чалавека ды аналізаваць звесткі. Вынікі аўтаматычна загружаюцца на воблачнае платформу, на якой могуць апрацоўвацца звесткі і перадавацца ва ўрадавыя ведамствы.

Паводле апошніх звестак, колькасць хворых у выніку ўспышкі каронавіруса ў кітайскай правінцыі Ху-Бэй перавысіла 48,2 тысячы чалавек, 1310 з іх памерлі, 3441 жыхар ачуняў, паведаміў камітэт гігіены і аховы здароўя рэгіёну.

За содні ў правінцыі зафіксавалі 14 840 новых выпадкаў захворвання і 242 смерці. Рост захворванняў тлумачыцца тым, што ў Кітаі змянілі методыку дыягностыкі хваробы.

Агулам у свеце, па дадзеных на раніцу 13-га лютага, больш за 60 тыс. хворых вірусам COVID-2019.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў