Ва Ўу-Хані ахвяраў каронавірусу налічылі больш, чым раней паведамлялі

Улады кітайскага гораду Ўу-Хань удакладнілі звесткі пра колькасць ахвяраў ад захворванняў COVID-19. Менавіта з гэтага гораду распачаўся распаўсюд каронавірусу SARS-CoV-2, піша DW.com

Паводле звестак медыкаў, у горадзе Ўу-Хань з моманту ўспышкі каронавірусу памерлі 3869 асобаў. Раней паведамлялася пра 2579 смяротных выпадкаў. Агулам у КНР з улікам новых звестак, каронавірус выявілі амаль у 83 000 чалавек, 4632 інфікаваных памерлі.

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, каронавірус SARS-CoV-2 выявілі ў 2 181 508 асобаў у 185 краінах свету. Ад наступстваў захворвання памерлі 147 337 чалавек. Першае месца па колькасці заражэнняў і смяротных выпадкаў займаюць ЗША.

У Беларусі, па стане на 17 красавіка, выявілі 4779 выпадкаў інфікавання каронавірусам, 42 чалавекі памерлі.

Колькасць памерлых ад COVID-19 набліжаецца да 150 тыс. асобаў

СК belsat.eu

Hавiны