Ва Украіне заробкі міністраў прывяжуць да сярэдняга заробку па краіне


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымаў пастанову ўрада аб абмежаванні заробкаў і надбавак кіраўнікам выканаўчых органаў, паведамляе прэсавая служба прэзідэнта Украіны.

«Мы дамовіліся, што заробак міністра, намесніка міністра і іншых высокапастаўленых службовых асобаў будзе прывязана да сярэдняга заробку ў краіне. Заробкі міністраў і іх намеснікаў будуць знаходзіцца ў межах ад трох да пяці сярэдніх заробкаў. І трэба спыніць выплату 200-400 % прэміяў – максімальная прэмія складзе не больш за адзін заробак», – сказаў прэм’ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук.

Таксама, паводле яго словаў, уся інфармацыя пра заробкі Кабінета міністраў будзе публічнай і будзе публікавацца штомесяц.

«Мне падаецца вельмі справядлівым, што вы звязваеце аплату працы з каэфіцыентам і сярэднім заробкам па ўсёй краіне. І калі яна павялічваецца, то ва ўсіх павялічваецца, а калі яна зніжаецца, то і ў вышэйшых службовых асобаў», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Hавiны
«Укртатнафта» алігарха Каламойскага просіць Зяленскага не імпартаваць паліва з Беларусі
2020.01.14 22:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў