Ва Украіне пад польскі аўтобус падклалі бомбу


Пад Львовам (Украіна) невядомыя ўзарвалі самаробную бомбу побач з пасажырскім аўтобусам з польскімі нумарамі.

Выбух адбыўся ўвечары 9 снежня. Аўтобус стаяў на паркоўцы. У момант выбуху ў аўтобусе нікога не было. Пацярпелых няма, паведаміў мясцовы дэпутат Ігар Зінкевіч.

Міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін назваў гэтае здарэнне «правакацыяй».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў