Услед за Польшчай імпарт расейскай нафты прыпыніла Чэхія і Нямеччына


Праз кепскую якасць расейскай нафты Нямеччыны прыпыняе імпарт сыравіны, якая паступае праз трубаправод «Дружба». Прапампоўку спыняе і Чэхія, паведамляе Reuters.

Спыненне прапампоўкі расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» можа прывесці да таго, што нафтаперапрацоўчыя заводы, якія належаць польскім PKN Orlen і Grupa Lotos, а таксама нямецкія заводы, якія належаць Total, Shell, Eni і Роснефть, будуць працаваць на запасах нафты.

У сваю чаргу прыпыненне паставак нафты можа прывесці і да таго, што заходнія пакупнікі выставяць пазовы расейскім пастаўнікам, якія ў сваю чаргу запатрабуюць кампенсацыі ў «Транснефть», піша агенцтва.

Спыніла прыём расейскай нафты і Чэхія.

Праблема якасці паўстала на мінулым тыдні, калі праз трубаправод пачала паступаць нафта з высокім утрыманнем арганічнага хларыду.

Пакуль «Гомельтранснефть Дружба» працягвае транзіт нафты для заводаў Славакіі і Вугоршчыны праз тэрыторыю Украіны, але ў хуткім часе павінна быць рэакцыя ўкраінскага аператара магістральнага нафтаправоду. Гаворка можа ісці аб прыпыненне прапампоўкі.

Абноўлена
Польшча прыпыніла транзіт расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба»
2019.04.25 07:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў