Ураган, з-за якога Трамп не паляцеў у Польшчу, набліжаецца да ўзбярэжжа ЗША


Ураган «Дор’ян» у Мексіканскай затоцы ўзмацніўся да максімуму. Згодна з вызначэннем Сафіра–Сімпсана ён ужо атрымаў адзнаку пятай катэгорыі. Як паведамляе Associated Press, хуткасць ветру ў яго цэнтры дасягае 260 кіламетраў на гадзіну.

Чакаецца, што праз некалькі гадзінаў ураган дасягне Багамскіх выспаў, а вечарам, 2 верасня, вецер абрынецца на Фларыду. У сувязі з пагрозамі набліжэння ўрагану «Дор’ян» прэзідэнт ЗША Доналд Трамп адмяніў свой удзел у мерапрыемствах, прысвечаных пачатку Другой сусветнай вайны, якія адбываюцца ў Польшчы.

Hавiны
Прэзідэнт Польшчы прыгадаў Маскве пра змову Сталіна і Гітлера
2019.09.01 10:21

Звычайна ў Карыбскім басейне за сезон фармуецца ўсяго толькі адзін ураган пятай катэгорыі. Летась стыхія, якая атрымала назву «Майкл» стала прычынаю смерці 74 асобаў. Ураган нанёс пашкоджанняў на суму ажно ў 25 мільярдаў долараў.

Hавiны
Хуткасць ветру 245 км/г: на штат Флорыда абрынуўся ураган Майкл
2018.10.11 09:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў