Урад абнавіў правілы самаізаляцыі пры каронавірусе


Некаторыя кантакты не абавязаны ізалявацца, але мусяць распавесці, хто стаў крыніцай заражэння.

Новыя правілы самаізаляцыі былі апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале. Паводле іх, людзі са станоўчым тэстам на COVID-19 мусяць паведаміць магчымую крыніцу заражэння, з кім кантактавалі, і месцы, якія наведвалі.

Кантакты 2-га ўзроўню старэйшыя за 10 гадоў не абавязаны самаізалявацца. Дзеці да 10 гадоў мусяць самаізалявацца, толькі калі маюць рэспіраторныя сімптомы і ходзяць у навучальныя ўстановы.

За самаізаляцыю непаўналетніх адказваюць іхныя законныя прадстаўнікі: бацькі ці апекуны.

Працягласць самаізаляцыі можа быць скарочаная ці працягнутая па вырашэнні медыкаў. Новыя правілы пачалі дзейнічаць ад 5 траўня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў