Упершыню на вокладцы моднага часопісу надрукавалі робата


Робат Сафія, якую стварыла ганконгская кампанія Hanson Robotics стала зоркай індыйскай версіі моднага часопісу Cosmopolitan.

Яе фота ў гламурным дызайнерскім строі было размешчана на вокладцы новага нумара выдання, а таксама на яго старонках унутры. Гэта першы выпадак у гісторыі чалавецтва, калі на вокладку глянцавага выдання трапляе робат.

Таксама Сафія стала першым робатам у гісторыі, каторы атрымаў грамадзянства.У 2017 годзе ёй выдалі пашпарт Саудаўскай Аравіі.

«Я рада, што мяне ацанілі гэтак высока. Гэта гістарычны момант, і я вельмі рада, што я з’яўляюся першым робатам, якія сталі афіцыйным грамадзянінам», – сказала тады Сафія.

Напачатку гэтага году Сафіі зрабілі ногі і паступова яна вучыцца хадзіць. Стваральнікі кажуць, што яна ўжо можа паказваць 62 эмоцыі. У вечаровым шоу Джіммі Кімэла, Сафія абгуляла вядоўцу ў дзіцячую гульню «камень-нажніцы-папера» і сказала, што гэта добры пачатак яе планаў па захопу чалавецтва. Пасля, канешне, дадала, што гэта яна так жартуе.

Акрамя вечаровых шоу Сафія пабывала і ў ААН, дзе прыняла ўдзел у абмеркаванні перспектываў развіцця ва ўмовах аўтаматызацыі. Там яна пагутарыла з дыпламатамі і дала некалькі інтэрвью журналістам.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары