Ўоргал, модны паказ ды баль 200-гадовай даўніны. Што чакае менчукоў у «Ноч музеяў»?


У Беларусі сёння, 18 траўня, адбудзецца чарговая «Ноч музеяў». Сярод іншых, мноства падзеяў і акцыяў для сваіх наведнікаў запланавалі музеі ды выставы Менску.

Гэтак, на пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музею запланаваная «Мод найт», падчас якой адбудзецца паказ калекцый адзення ад маладых беларускіх дызайнераў. Тут таксама бясплатна можна будзе пастрыгчыся ў прадстаўнікоў барбершопу, зрабіць тату ды паглядзець разнастайныя тэатральныя ды музычныя пастановы.

Hавiны
Трон з «Гульні тронаў» ды іншыя цікавосткі Ночы музеяў у Менску
2019.05.17 16:59

У самім музеі пройдуць гістарычныя квэсты, прысвечаныя беларускай модзе мінулых стагоддзяў.

А ў галерэі Libra на праспекце Незалежнасці адбудзецца кінамарафон фільмаў, знятых славутым амерыканскім мастаком Эндзі Ўоргалам.

У доме-музеі Ваньковічаў падчас «Чароўнай ночы» запланаваны гістарычны баль першай паловы ХІХ стагоддзя, калі і жыў мастак Валенцій Ваньковіч.

Больш поўна пазнаёміцца з прапановамі сённяшняга вечару можна з дапамогай нашай мапы:

МГ belsat.eu

Стужка навінаў