Трон з «Гульні тронаў» ды іншыя цікавосткі Ночы музеяў у Менску


У суботу, 18 траўня, у Менску запланаваны шэраг імпрэзаў у межах традыцыйнай Ночы музеяў. Наведнікам прапануюць самыя розныя забавы, на кожны густ.

Гэтак, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на праспекце Незалежнасці, 47 ад 17:00 да 22:00 пройдзе адмысловая «Гульня тронаў».

Hавiны
Рыцары, мячы і цмокі. Хто, як і чым ваюе за Жалезны трон?
2019.05.15 18:51

У самым цэнтры ў каментары belsat.eu распавялі, што выстава будзе прысвечаная Сярэднявеччу ў сучасным мастацтве.

«Згодна з гэтым будуць і гульні, і танцы, і музыка, і гульнявая пляцоўка для дзяцей на гэтую тэму. З магчымасцю пераапрануцца ў нейкія сярэднявечныя строі», – адзначылі арганізатары выставы.

Адмыслова для «Ночы музеяў» быў зроблены трон з «Гульні тронаў», на якім можна будзе сфатаграфавацца.

Для аматараў больш сучасных выставаў будзе працаваць пляцоўка на Някрасава, 3 з перформанс-інсталяцыяй «tum blr». «Там ужо зусім іншае, для больш моладзевай публікі – там і дыска, і шмат чаго падобнага», – паведамілі ў цэнтры.

З астатнімі падзеямі «Ночы музяеў» у Менску і наваколлі можна пазнаёміцца на мапе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў