Уладзімір Зяленскі ў 2017 годзе: прэзідэнтам Украіны стане кот

Відэа

Кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмен Уладзімір Зяленскі прачытаў у 2017 годзе гумарыстычны маналог на тэму «а што, калі прэзідэнтам стане кот».

У ім Зяленскі жартуе, што калі ў Пятра Парашэнкі з’явіцца такі канкурэнт, то ў дзейснага кіраўніка краіны – няма шанцаў.

«Вы проста на ютубе ўпішыце “выступ Парашэнкі”, а пасля “кот гуляецца з клубком”. Паглядзіце на колькасць праглядаў, – жартуе Зяленскі. – Калі зʼявіцца відэа, на якім Парашэнка гуляцца з клубком, ну, тады ў ката няма шанцаў».

Сёння 1 красавіка, але гэтая навіна зусім не жарт. Паглядзіце відэа!

Экзітпол: Зяленскі і Парашэнка – у другім туры

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары