Экзітпол: Зяленскі і Парашэнка – у другім туры


31 сакавіка 2019 года. Уладзімір Зяленскі на выбарчым участку. Фота – Valentyn Ogirenko/Reuters/Forum

Згодна з нацыянальным экзітполам, Уладзімір Зяленскі з велізарным адрывам перамагае ў першым туры выбараў прэзідэнта Украіны.

Паводле звестак, якія агучыла ЦВК Украіны, за Уладзіміра Зяленскага прагаласавалі 30,4% выбарцаў. Гэта амаль столькі ж, колькі за Пятра Парашэнку і Юлію Цімашэнку разам – 17,8% і 14,2%.

Анатоль Грыцэнка атрымаў 7,1%, Юрый Бойка – 9,8%, Алег Ляшко – 4,8%, Ігар Смяшко – 6,4% галасоў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў