Улады падтрымалі бізнес, які пацярпеў праз пандэмію, на Br 55 млн


Такія лічбы паведаміла Міністэрства эканомікі падчас абмеркавання вынікаў указу № 143 «Аб падтрыманні эканомікі».

Паводле прэс-службы Міністэрства эканомікі, 16 ліпеня адбылася працоўная сустрэча намесніка Міністра эканомікі Алены Пермінавай з прадстаўнікамі бізнес-саюзаў і аблвыканкамаў. На сустрэчы абмяркоўвалася практыка ўжывання ўказу, і былі прадстаўленыя першыя вынікі ягонай рэалізацыі.

Сустрэча ў Міністэрстве эканомікі.
Фота: economy.gov.by

На 16 ліпеня па падатковыя льготы і прэферэнцыі ў выканкамы звярнуліся 3 467 суб’ектаў гаспадарання, а скарысталіся бонусамі 1266 субʼектаў гаспадарання. Агульны абʼём падтрымання склаў Br 22,9 млн.

Зніжэннем стаўкі адзінага падатку на другі і трэці квартал скарысталіся 34 392 індывідуальных прадпрымальнікаў. Сумарнае падтрыманне склала Br 8,3 млн.

На 1 ліпеня ільготамі на арэнду скарысталіся 3 562 субʼектаў гаспадарання. Агульная сума дапамогі – Br 23,8 млн.

Мінэканомікі адзначае, што здолелі атрымаць падтрыманне не ўсе, а толькі тыя бізнесы, чые віды дзейнасці падпадаюць пад указ №143.

Сустрэча ў Міністэрстве эканомікі.
Фота: economy.gov.by

Далей бізнес-саюзы і прадстаўнікі ўладаў дамовіліся аб дадатковых сустрэчах, каб распрацаваць сістэмныя захады для развіцця прадпрымальніцтва. Таксама будуць сустрэчы з прадстаўнікамі Мінэканомікі, Менгарвыканкаму і бізнес-супольнасці, для вырашэння кропкавых пытанняў.

Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ № 143, які мусіў падтрымаць эканоміку ва ўмовах пандэміі. Указ прадугледжвае падтрымку асобных галінаў эканомікі, «найбольш схільных да неспрыяльнага ўздзеяння цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў