Улады не бачаць праблемы ў малой колькасці месцаў для агітацыі на выбарах


У Менгарвыканкаме адказалі на зварот назіральнікаў адносна таго, што ў Менску істотна скарацілася колькасць месцаў для перадвыбарчай агітацыі. Пра гэта паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Назіральнік Аляксей Лойка звярнуўся ў Менгарвыканкам з просьбай змяніць рашэнне аб вызначэнні ў Менску месцаў для агітацыі. Ён адзначыў, што ў Фрунзенскім раёне ў параўнанні з выбарамі 2015 года колькасць месцаў для сходаў у памяшканнях скарацілася амаль у сем разоў (з 54 да 8), колькасць стэндаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў – у тры разы (з 61 да 21), а для правядзення агітацыйных мітынгаў і пікетаў засталося толькі адно месца – стары Тучынскі сквер.

Назіральнік лічыць сквер непрыдатным для сходаў колькасцю больш за 1000 чалавек з прычыны наяўнасці вадаёма і вялікай колькасці дрэваў.

Hавiны
Улады вызначылі, дзе можна праводзіць перадвыбарчую агітацыю. У Менску — толькі ў шасці месцах
2020.06.30 20:12

На гэта намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран адказаў, што «рашэнне Менгарвыканкаму аб вызначэнні месцаў для агітацыі ў горадзе не змяшчае прынцыпова новых падыходаў да прававога рэгулявання ў гэтай сферы грамадскіх стасункаў». Ён адмовіўся пераглядаць рашэнне аб вызначэнні ў Менску месцаў для агітацыі, і пакінуў усё, як ёсць.

Аляксей Лойка звярнуўся ў суд Маскоўскага раёну Менску са скаргай на такі адказ.

Аб’ектыў
Агітацыя пачынаецца
2020.07.16 23:04

Паводле яго, адзінае месца для агітацыі на паўмільённы раён робіць немагчымым захаванне прынцыпу роўнасці кандыдатаў. Гэтак, калі два кандыдаты заплануюць правесці перадвыбарчы мітынг у адзін і той жа час у скверы «Тучынскі», «правядзенне мітынгу будзе арганізоўвацца паводле прынцыпу чаргі, што супярэчыць прынцыпу роўнасці кандыдатаў у прэзідэнты», мяркуе назіральнік.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў