Улады далі заднюю. Мітынг у Горадні быў абвешчаны несанкцыянаваным. ФОТАРЭПАРТАЖ


Але ўсё роўна на плошчы Леніна ў Горадні сабраліся каля 10 тыс. чалавек.

Сёння, 19 жніўня, у Горадні адбыўся чарговы мітынг. На плошчы Леніна сабраліся каля 10 тыс. чалавек. Улады раптоўна далі заднюю хаду і адмянілі ўсе дамоўленасці, дасягнутыя раней. Пратэстоўцам не далі апаратуры, нармальнай пляцоўкі, у іх не было электрычнасці, каб падключыць апаратуру. Таму некаторыя пратэстоўцы выступалі са сваёй тэхнікаю.

Мітынг у Горадні 19 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu
Мітынг у Горадні 19 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu
Мітынг у Горадні 19 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu

Карэспандэнт «Белсату» кажа, што на плошчы былі міліцыянты, якія некалькі разоў папярэджвалі, што мітынг несанкцыянаваны. Таксама каля трыбуны засвяціўся правакатар з георгіеўскай стужкай, аднак яго прагналі.

«Было такое адчуванне, што людзей «кінулі». Яны вельмі негатыўна ўсё ўспрынялі. Але ўсё роўна прастаялі больш за гадзіну. Крычалі лозунгі «Забастоўка!», «Лука, сыходзь!», «Новыя выбары».

Мітынг у Горадні, Беларусь. 19 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг у Горадні, Беларусь. 19 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
рэлігія, царква, храм, акцыя пратэсту, марш, Горадня, Беларусь
Мітынг у Горадні, Беларусь. 19 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг у Горадні, Беларусь. 19 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг у Горадні, Беларусь. 19 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг у Горадні, Беларусь. 19 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг у Горадні, Беларусь. 19 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг у Горадні, Беларусь. 19 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

 

Заўтра, 20 жніўня, на плошчы Леніна а 19-ай гадзіне пройдзе чарговы мітынг.

belsat.eu

Стужка навінаў