Улады абяцаюць паскораны рост заробкаў бюджэтнікаў у 2020 годзе


Заробкі працаўнікоў бюджэтнай сферы ў 2020 годзе будуць расці апераджальнымі тэмпамі. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Кіраўнік Мінфіну адзначыў, што заробкі бюджэтнікаў набліжаюцца да паказніка 80 % адносна сярэдняга заробку па краіне. У шмат якіх вобласцях яны ўжо перавышаюць гэты паказнік. На канец году плануецца дасягнуць узроўню 78-79 %.

«Мы закладаем апераджальныя тэмпы росту заробку ў бюджэтным сектары, бо яны ў папярэднія гады адставалі», – заявіў міністр.

Hавiны
Сусветны банк: рост заробкаў беларусаў эканамічна неабгрунтаваны
2019.11.28 12:51

Таксама на 2020 год запланавана вылучыць каля Br1 млрд на выплаты працоўных пенсіяў. Гэта дазволіць падтрымаць іх узровень не ніжэй за 40 % заробкаў у эканоміцы, дадаў Ермаловіч.

Канкрэтныя тэрміны павышэння заробкаў бюджэтнікам і пенсіяў пакуль не вызначаныя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў