Украінамоўная песня «Плакала» ўкраінскага гурту «Kazka» ўзначаліла ў Расеі спіс кампазіцыяў, тэксты якіх мясцовыя карыстальнікі пошукавіка «Яндэкс» шукалі цягам году часцей за ўсё.
Пра гэта сведчаць звесткі запытаў, якія публікуе ТАСС.
Пятае і шостае месцы рэйтынгу занялі песні беларускага выканаўцы Цімы Беларускіх – «Незабудка» і «Мокрыя кросы».
Таксама ў топ-10 паводле запытаў увайшлі кампазіцыі ў выкананні «Rauf & Faik», «Face», Артура Піражковая ды іншых.
МГ belsat.eu