Удзельнікаў тэлеграм-каналу «Армія з народам» выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе


Сяргея Лук’янава і Алену Колікаву вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, яны застаюцца падазраванымі па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Лукʼянава і Колікаву падазраюць у «арганізацыі альбо актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Паводле звестак праваабаронцаў, абодвум затрыманых не былі прадʼяўленыя абвінавачванні, яны застаюцца ў статусе падазраваных. Яны былі затрыманыя 21 чэрвеня і правялі за кратамі больш за месяц.

На дадзены момант у СІЗА застаецца Сяргей Коршун, які таксама быў затрыманы 21 чэрвеня. Вядома, што распачатая крымінальная справа звязана з падзеямі 29 траўня ў Горадні, калі быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі. Таксама Коршун, Колікава і Лукʼянаў былі ўдзельнікамі тэлеграм-каналу «Армія з народам».

На дадзены момант 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах «справы Ціханоўскага». Сярод іх – блогеры і грамадскія актывісты, удзельнікі «Краіны для жыцця». Агулам у Беларусі на сённяшні дзень 25 палітвязняў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў